Урок мужнасці ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава

Важнае Грамадства

Напярэдадні 76-й гадавіны Вялікай Перамогі у школах раёна прайшлі урокі мужнасці для вучняў старэйшых класаў.

Сустрэчы з падлеткамі горада і раёна правялі і работнікі Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята.

На ўроку мужнасці ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава гаворка ішла об трагедыі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Вялікай Перамозе, якая была дасягнута, дзякуючы гераічнай барацьбе з ворагам.

Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Аляксандр Бургун распавёў школьнікам пра гісторыю сучаснага беларускага войска і падкрэсліў, што айчынная армія пастаянна ўдасканальваецца і развіваецца.

Юнакі даведаліся, што атрымаць ваенна-ўлiковую спецыяльнасць можна і праходзячы службу ў рэзерве. Гэта значыць, што на працягу службовага тэрміну маладому чалавеку два разы на год трэба праходзіць зборы, якія доўжацца да паўтара месяца. Ад асноўнай працы салдату ў рэзерве адрывацца не абавязкова.

У Беларусі падрыхтоўка афіцэраў для Узброеных Сіл вядзецца ў Ваеннай акадэміі. Акрамя акадэміі, існуе яшчэ сем ваенных факультэтаў вышэйшых грамадзянскіх навучальных установаў. Яшчэ пяць ваенных кафедраў ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэраў запасу.

Будучых абаронцаў заклікалі праяўляць мужнасць і цвёрдасць у любой сітуацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga