Урок мужнасці

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшоў “Урок мужнасці”.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў, якія ў хуткім часе будуць абараняць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь. Мэта сустрэчы – развіццё ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму, фарміраванне пачуцця гонару за Радзіму і асабістай адказнасці за абарону Айчыны.

Перад школьнікамі выступіў начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна старшы лейтэнант Павел Бараноўскі. Ён расказаў аб гісторыі развіцця і традыцыях сучасных узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, абмеркаваў з навучэнцамі пытанні паступлення ў ваенна-навучальныя ўстановы краіны.

Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік групы прызыву на ваенную службу