На заканчэнне другога этапу рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку!», якая прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі сярэднюю школу № 3 г. Дзятлава і карэкцыйны цэнтр.
Выратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей кнігі і брашуры па АБЖ, расказалі ім аб правілах паводзін у школе і ў побыце, аб дзеяннях пры пажары, а для замацавання ведаў правялі тэматычную віктарыну. Рабят пазнаёмілі з дзейнасцю Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, расказалі пра часопіс «Юны выратавальнік» і запрашалі ўступіць у рады БМГАВП.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС