За бяспечны Новы год

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна стартавала рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год”.

Каб зберагчы грамадзян ад памылак у час падрыхтоўкі да навагодніх святаў, даць карысныя рэкамендацыі аб тым, як зрабіць урачыстасць запамінальнай, супрацоўнікі МНС пачалі праводзіць прафілактычныя гутаркі з жыхарамі Дзятлаўшчыны.

Першым ратаўнiкi наведалi Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яны расказалi аб правілах пажарнай бяспекі, якія варта выконваць пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, а таксама ў час упрыгожвання дамоў.

На сустрэчы былi прадэманстраваны відэаролікі “Бяспечны Новы год”, “Піратэхніка”.

Дзмiтрый БОБIН,
iнспектар Дзятлаўскага РАНС