Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу  гасцінна сустракаў герояў жніва

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласных спаборніцтваў па жніве-2018 сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў. Урачыстую цырымонію “Людзям працы – гонар і пашана!” распачаў народны хор “Верас” Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Працягнуліся ўрачыстасці ўзнагароджаннем лепшых працаўнікоў і пераможцаў абласных спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю збожжавых.

Сярод іх былі работнікі сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна. Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны лепшыя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сярод якіх Ірына Марук – заатэхнік-селекцыянер КСУП “Хвінявічы”. Ганаровую грамату ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі. Узнагароду ўручыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц.

Адным з пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў стала ААТ “Граніт-Агра”, на чале з дырэктарам Станіславам Мазурам. Узнагароду ўручыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.

За ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны загадчык майстэрняў КСУП “Слава працы” Дзятлаўскага раёна Вікенцій Крупіца. Узнагароду ён атрымаў ад старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігара Жука.

Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч уручыў узнагароды лепшым работнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў і прымаюць актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці. Ганаровай граматай ён адзначыў трактарыста-машыніста КСУП “Хвінявічы” Рыгора Палюна.

Віншаванні і ўзнагароды ў гэты дзень прымалі і ветэраны працы, якія з’яўляюцца залатым фондам Гродзеншчыны, прыкладам самаадданасці справе і актыўнага стаўлення да жыцця. Сярод іх – былы старшыня калгаса “Слава працы” Барыс Бамко. Узнагароду ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза Віктар Заміроўскі.

У фінале падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства і гасцей стаў святочны канцэрт з удзелам заслужаных рэспубліканскіх і абласных калектываў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *