Выбары ў моладзевы парламент

Грамадства Свежыя навіны

21 лістапада 2018 г. у Дварэцкай сярэдняй школе прайшлі выбары ў моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

У выбарах прынялі ўдзел 24 вучні 9-11 класаў. Найбольшую колькасць галасоў (15) выбаршчыкі аддалі вучаніцы 10 класа Вераніцы Кашко.

У выбарчую камісію ўвайшлі дырэктар школы Аляксандр Белавус, педагог-арганізатар Віталь Іванашка, настаўнікі пачатковых класаў Святлана Гайдук і Вераніка Азеева, а таксама настаўнік фізічнай культуры і здароўя Рышард Папянюк.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *