Праверылі якасць вады

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Гродзенскай вобласці забяспечанасць насельніцтва вадой пітной якасці складае каля 90%.

Тым не менш, якасць вады на розных тэрыторыях істотна адрозніваецца. У асобных населеных пунктах людзі вымушаны выкарыстоўваць для пітных мэтаў ваду неналежнай якасці, якая не адпавядае па шэрагу паказчыкаў санітарна-гігіенічных патрабаванняў.

Адной з прычын з’яўляецца нездавальняючы тэхнічны і санітарны стан асобных аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, у асноўным размешчаных у сельскай мясцовасці. Па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю вобласці ў маі-чэрвені бягучага года быў праведзены маніторынг па пытанні ўтрымання аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення. Былі абследаваны артэзіянскія свідравіны, станцыі абезжалезвання, воданапорныя вежы, ачышчальныя збудаванні. Пры гэтым выяўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, будаўнічай дзейнасці, прыродаахоўнага заканадаўства, эксплуатацыі электраўстановак.

Асаблівая ўвага нададзена пытанню своечасовага абнаўлення сетак водаправода і каналізацыі, што ўплывае на якасць пітной вады.

Па выніках праведзенага маніторынгу выдадзена больш за 200 рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў. Большасць парушэнняў ліквідавана, па асобных заўвагах тэрмін ліквідацыі падоўжаны, і поўная рэалізацыя намечаных мерапрыемстваў знаходзіцца на кантролі.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *