Рыхтуемся да школы

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Ва ўдзел у дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” далучылася ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Згодна з калектыўным дагаворам і на падставе заяваў бацькоў, на кожнага школьніка было выдзелена па 2 базавыя велічыні, а калі на прадпрыемстве працуюць і тата, і мама, то такая дапамога выдзялялася абодвум бацькам.

ААТ “Граніт-Агра” сямі першакласнікам да новага навучальнага года ўручыў падарункі. Матэрыяльная дапамога была аказана 30 школьнікам са шматдзетных сем’яў на суму 1102,5 рубля, 4 дзецям-інвалідам на суму 147 рублёў і згодна з рашэннем наглядальнага савета таварыства, дапамога на набыццё школьных прыладаў была аказана дому сямейнага тыпу Шэлегаў у Дзятлаве на суму 294 рублі.

Таццяна ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *