Высокія вынікі Мікалая Мікшута

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Вадіцель МАЗ-555102 Мікалай Мікшут, які працуе ў КСУП “Дварэц-Агра”, таксама зазначыўся ў ліку тых, хто прадэманстраваў свае высокія вынікі на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

1 жніўня Мікалай Станіслававіч перавёз 82 тоны зерня каласавых культур і тым самым “дагнаў” свой працоўны вынік да 1006 тон перавезенага ад камбайнаў зерня. Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і  намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык шчыра павіншавалі тысячніка, падзякавалі за адказнасць і дысцыплінаванасць у працы на жніве, адзначылі Падзячным лістом і падарункамі, пажадалі будучых поспехаў і выказалі ўпэўненасць, што на палетках сельгасарганізацый раёна працуюць  сапраўдныя прафесіяналы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

1 комментарий по теме “Высокія вынікі Мікалая Мікшута

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *