“Ніхто, акрамя нас” – з такім дэвізам працуе на палетках КСУП “Жукоўшчына” вадзіцель аўтамабіля МАЗ-551605 Аляксандр Пышко.
Другога жніўня ён перавёз на збожжасушыльны комплекс 90 тон зерня і тым самым дасягнуў рубяжу ў 1016 тон. З працоўным дасягненнем яго павіншаваў старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і ўручыў Ганаровую грамату, грашовыя прэміі і падарункі.
Каштоўны падарунак, словы падзякі і шчырыя віншаванні вадзіцель-тысячнік прымаў ад дырэктара КСУП “Жукоўшчына” Івана Свіба і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алены Свіб.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Молодец!
Рейтинг комментария:+10