Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)

Раённыя падзеі

Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва. Так, на вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад, прысвячаем!”, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі.

Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра свае дасягненні і поспехі.

Сустракалі гасцей прывітальнай песняй работнікі культуры раёна, бібліятэкары ладзілі выставу беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзятлаўская школа мастацтваў і аддзел адукацыі паказалі ўзнагароды сваіх выхаванцаў, расказалі пра іх праекты. Гасцінна сустракаў караваем Белтэлекам, а раённае аддзяленне Таварыства Чырвонага Крыжа прапаноўвала гарачы чай, які быў вельмі дарэчы ў сённяшняе не вельмі спрыяльнае надвор’е. Будкомплекс і Дзятлаўская сельгастэхніка не толькі расказалі, але і паказалі свае вырабы. У палатку здароўя запрашала Дзятлаўская раённая бальніца, а Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку. Вялікім дружным калектывам сустракала Дзятлаўскае РУП ЖКГ: песняй уласнага сачынення яны павіншавалі родны горад з юбілеем.

дятлово,перамога,

 

 

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Юліі БАКУНОВІЧ



Теги:

1 комментарий по теме “Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *