Першыя тысячнікі на жніве-2018 у Дзятлаўскім раёне

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, вадзіцелі: Андрэй Гулецкі, Казімір Рысюк і Аляксандр Бакей – першыя тысячнікі на жніве-2018 у Дзятлаўскім раёне.

Жніво ў раёне хуткімі тэмпамі набірае абароты. Як і прагназавалася, яшчэ да канца тыдня на Дзятлаўшчыне з’явіліся першыя “тысячнікі”. Імі ганарацца, іх ставяць іншым у прыклад і адзначаюць за руплівую працу. Лідарамі раённага жніва-2018 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. Ужо каторы год запар камбайнёры гаспадаркі “трымаюць марку”. На 28 ліпеня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 6071 тону зерня. Раённым лідарам “Граніт-Агра” з’яўляецца і па ўраджайнасці зерня з гектара – 38,3 центнера. Асабліва ўдалася гранітаўцам азімая пшаніца – на круг збіраюць па 53,7 центнера.

Першыя тысячнікі раённага жніва-2018 з’явіліся таксама ў “Граніт-Агра”. 26 ліпеня свой чарговы ўборачны дзень экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне “Lexion-580” завяршыў з дзённым намалотам у 110 тон і тым самым размяняў першую жніўную тысячу, а з пачатку сёлетняга жніва па стану на 28 ліпеня на ўласны працоўны рахунак яны запісалі 1179 тон намалочанага зерня (з улікам рапсу).

Першыя раённыя тысячнікі па адвозцы алейнага насення і каласавых культур – таксама гранітаўцы. Лідарства ўтрымліваюць: Андрэй Гулецкі (МАЗ-551605), на рахунку якога 1255 тон перавезенага збожжа, Казімір Рысюк (на МАЗ -555142 перавёз 1233 тоны зерня) і Аляксандр Бакей (МАЗ-555102) – 1197 тон перавезенага ад камбайнаў зерня.

28 ліпеня першыя тысячнікі раёна прымалі шматлікія віншаванні з працоўнымі дасягненнямі з уручэннем грашовых прэмій, падарункаў, букетаў, разнастайнай жніўнай атрыбутыкі ад старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, старшыні раённнай аргантзацыі ГА “Белая Русь” Ігара Кухарэвіча, старшыні РК прафсаўза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Станіслава Мазура, фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі”.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

1 комментарий по теме “Першыя тысячнікі на жніве-2018 у Дзятлаўскім раёне

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *