Праграма “Допінг” супраць наркотыкаў

Здарэнні і бяспека

З 2 па 11 красавіка 2018 года ў Беларусі праводзіцца першы этап спецыяльнай праграмы “Допінг”. Праваахоўнікамі будзе рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні, выяўленні і раскрыцці злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Сярод задач мерапрыемства “Допінг” – папярэджанне і выяўленне крадзяжоў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў з аб’ектаў іх вытворчасці, захоўвання, выкарыстання і транспарціроўкі. Міліцыя праверыць выкананне ўстаноўленых правілаў уліку, вытворчасці, набыцця, захоўвання, перавозкі і перасылкі лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Будзе правярацца сапраўднасць медыцынскіх рэцэптаў і іншых дакументаў на атрыманне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Праваахоўнікі адсочаць факты выкарыстання або крадзяжу лабараторнага і іншага абсталявання для вырабу наркотыкаў нелегальным спосабам, узмоцняць кантроль за прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці прэкурсоры.

Варта ведаць, што адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжана артыкуламі 327, 328, 330 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Міліцыя просіць жыхароў раёна паведамляць у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аб усіх вядомых фактах “уцечкі” лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, з легальнага абароту ў нелегальны. Тэлефанаваць можна на нумары 2-15-34 або 102. Ананімнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС райвыканкама

Стоит почитать:

«Пронаркотики» в Беларуси внесли в список запрещенных веществ

Наркотыкі — не забаўка

Наркотыкі — не забава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *