2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Да ведама грамадзян

Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Перавагі саюзнай інтэграцыі бясспрэчныя. Мы разам уносім вялікі ўклад у забеспячэнне сацыяльных гарантый і роўнасці правоў беларусаў і расіян, а таксама паглыбленне двухбаковых гуманітарных сувязяў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.

Дзень яднання – сімвал вялікай вартасці беларуска-расійскай дружбы. Гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка заўсёды былі для нас вышэй любых меркантыльных або тактычных меркаванняў, і наш агульны абавязак – захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які адказвае чаканням і памкненням народаў Беларусі і Расіі.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя і дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды будзе згода, дастатак і любоў!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *