Аперацыя “Арсенал” пройдзе з 19 па 23 сакавіка

Да ведама грамадзян

Акцыя будзе праводзіцца на тэрыторыі ўсёй краіны, яна накіравана на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі. Супрацоўнікі міліцыі будуць правяраць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі па месцы жыхарства іх уладальнікаў, актывізуюць работу па выяўленні і канфіскацыі незаконна захоўваемай зброі.

Інфармацыю аб незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў можна паведаміць па “тэлефонах даверу” Гродзенскага АУС на транспарце: 8(0152)73-44-02, маб.тэл. (+37529)8637053, (+37529)1090119.

Грамадзяне, якія добраахвотна здадуць незарэгістраваную зброю, пазбегнуць адказнасці. Калі ўладальнікі нелегальнай зброі не праявяць свядомасці, то іх чакае адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць.

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага АУС на транспарце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *