Запрашаем у акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў

Да ведама грамадзян

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ажыццяўляе набор кандыдатаў (юнакоў) для паступлення ва ўстанову адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» па спецыяльнасці «Эканамічнае права» з наступным працаўладкаваннем у органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

— на момант паступлення кандыдаты павінны мець агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі;

— кандыдаты не павінны быць маладзейшымі за 17 гадоў і не старэйшымі за 25 гадоў.

Па даведкі звяртайцеся на адрас: г. Гродна, вул. Карбышава, 15, каб. 410, тэл. (8-0152) 74-11-19, 74-11-20  у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін (абедзенны перапынак з 13 да 14 гадзін).

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *