Краіна згуляе ў Дзятлаўскі “Футбол у вёсцы”

Спорт і турызм

Восенню 2017 года Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» правяла Адзіны тыдзень масавага футбола УЕФА, у рамках чаго было абвешчана аб тым, што вядомы футбаліст Аляксандр Глеб стаў паслом АБФФ па развіцці масавага футбола ў Беларусі.

Першым крокам такога супрацоўніцтва стаў конкурс праектаў па развіцці масавага футбола, дзе ўдзельнічалі спартсмены з розных куткоў краіны.

На працягу некалькіх месяцаў энтузіясты дасылалі ў офіс Асацыяцыі заяўкі з дэталёвым апісаннем задумак.

Строгі адбор павінны былі прайсці 5 праектаў. Аднак неабыякавых да развіцця масавага футбола людзей у нашай краіне аказалася нямала, таму ў выніку было адзначана 10 праектаў з розных куткоў Беларусі. Акрамя таго, у снежні 2018 года з дзясятка лепшых будзе абраны праект-пераможца.

Сярод лідараў аказаўся праект ад Дзятлаўшчыны пад назвай «Футбол у вёсцы».

У праект уваходзіць арганізацыя футбольнага турніру сярод сельскіх каманд Дзятлаўскага раёна. Кіраўніком стаў трэнер-выкладчык па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар.

Усе праекты-лідары былі адзначаны на сустрэчы ў Доме футбола 26 студзеня. Аўтары ініцыятыў атрымалі падарункі ад Беларускай федэрацыі футбола.

Дарэчы, такі конкурс стане штогадовым. Нягледзячы на тое, што год толькі пачаўся, можна ўжо прыдумваць канцэпцыю новых праектаў і рыхтавацца да ўдзелу і ў наступны раз.

Тэкст і фота Юліі БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *