Атрымалі кампетэнтныя адказы

Улада

27 лютага ў Дзятлаве прыём грамадзян правёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Валер’евіч Кавалькоў.

Сустрэча прайшла ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. На прыём запісаліся двое грамадзян.

Пытанні, з якімі звярнуліся людзі, тычыліся назначэння і памеру пенсіі па ўзросце; утрымання грошай з пенсіі па выканаўчаму лісту на пагашэнне запазычанасці па банкаўскім крэдыце.

Па кожным звароце быў дадзены падрабязны і грунтоўны адказ.

Пасля прыёму грамадзян намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь наведаў Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Ірына СТЫРНІК



Теги:

1 комментарий по теме “Атрымалі кампетэнтныя адказы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *