Пагражаў міліцыянеру нажом

Здарэнні і бяспека

У маі 2017 года каля 22 гадзін 30 хвілін у вёску Нагорнікі па выкліку прыбыў участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Праваахоўніка выклікалі з-за сямейна-бытавога канфлікту. У двары дома п’яны гаспадар Д. наўмысна, трымаючы ў руках нож, выказваў пагрозы выкарыстаць сілу ў адносінах да работніка міліцыі, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Д. учыніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза выкарыстання сілы да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці).

За гэта злачынства Д. асуджаны судом Дзятлаўскага раёна да аднаго года пазбаўлення волі з умоўным невыкарыстаннем пакарання на адзін год.

А. МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *