«Гарачыя і прамыя тэлефонныя лініі»

Да ведама грамадзян

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 года №667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў» устаноўлена, што ў час правядзення «Прамой тэлефоннай лініі» грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца ў арганізацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, або па загадзя плануемай тэме, абумоўленай яе актуальнасцю.

«Прамая тэлефонная лінія» праводзіцца кіраўнікамі арганізацый і іх намеснікамі не радзей за адзін раз у квартал. Кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і (або) іх намеснікамі «Прамая тэлефонная лінія» праводзіцца па графіку кожную суботу з 9 да 12 гадзін.

Пры звароце на «Прамую тэлефонную лінію» грамадзянін павінен паведаміць сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), даныя аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы), а прадстаўнік юрыдычнай асобы — прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), назву прадстаўляемай ім юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас, выказаць сутнасць звароту.

Пры адмове асобы, якая звярнулася на «Прамую тэлефонную лінію», паведаміць звесткі пра сябе, яму паведамляецца, што зварот ананімны, і адказ на такі зварот не даецца, за выключэннем выпадкаў, калі ён змяшчае звесткі аб злачынстве, якое рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейснена.

У ходзе «Прамой тэлефоннай лініі» грамадзянам і юрыдычным асобам даюцца поўныя і вычарпальныя адказы на зададзеныя імі пытанні ў межах кампетэнцыі арганізацыі.

У выпадку, калі зварот або асобныя пытанні, якія паступілі ў ходзе «Прамой тэлефоннай лініі», не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі, грамадзяніну і юрыдычнай асобе тлумачыцца, у якую арганізацыю ім неабходна звярнуцца.

Аб выніках разгляду зваротаў, не дазволеных у ходзе «Прамой тэлефоннай лініі», грамадзянам і юрыдычным асобам паведамляецца ў пятнаццацiдзённы тэрмiн з дня рэгiстрацыi зваротаў у арганізацыі.

Пры неабходнасці дадатковага вывучэння пытання, правядзення спецыяльнай праверкі або запыту адпаведнай інфармацыі тэрмін разгляду такіх зваротаў можа быць прадоўжаны да аднаго месяца.

У выпадку, калі для вырашэння пытанняў, якія паступілі ў ходзе «Прамой тэлефоннай лініі», неабходны здзяйсненне пэўных вызначаных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслугаў), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, грамадзяніну і юрыдычнай асобе не пазней за адзін месяц з дня рэгістрацыі зваротаў у арганізацыі накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслугаў) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

На «Гарачую лінію» арганізацыі грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з яе дзейнасцю.

«Гарачая лінія» праводзіцца спецыялістамі арганізацыі ў працоўны час у працоўныя дні. Пры гэтым кіраўніком арганізацыі могуць быць устаноўлены дадатковыя дні і час яе правядзення. Звароты, якія паступілі ў ходзе «Гарачай лініі», не падлягаюць рэгістрацыі.

Прыём зваротаў у ходзе «Гарачай лініі» або «Прамой тэлефоннай лініі» можа быць спынены, калі грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных або абразлівых словаў ці выразаў.
«Гарачыя лініі» Дзятлаўскага раёна:

Дзятлаўскі райвыканкам — 8(01563)2-71-61;

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама — 8(01563)2-15-58, 8(01563)2-50-46;

ДУ «Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» — 8(01563)2-12-13;

УАЗ «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца» — 8(01563) 2-56-91;

ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна» — 8(01563)2-65-23;

Дзятлаўскае РУП ЖКГ — 8(01563)2-19-76, 8(01563)2-15-93;

Дзятлаўскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства — 8(01563)2-10-97, 8(01563)2-16-82;

Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят — 8(01563)2-15-03, 8(01563)2-10-61;

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення Слонімгаз — 8(01563)6-04-90.

М. ПАНКЕВІЧ,
загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *