Да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка

Падзеі

4 лістапада ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт прымеркаваны да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Вядучыя мерапрыемства Наталля Маліноўская і Мікіта Чубрык зазначылі, што ў сучаснікаў не адназначныя адносіны да падзей далёкіх кастрычніцкіх дзён, аднак гэта быў асэнсаваны выбар пакаленняў. Гісторыя мае нямала светлых і цёмных старонак, і яе варта ведаць усю. Пра мінулае прысутным нагадала чорна-белая відэастужка.

Хіты розных гадоў, песеннае папуры, танцы для гледачоў падрыхтавалі артысты Іван Кашко, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Марына Варган, Аляксандр Баклушын, Аляксандр Раеўскі, Сяргей Малышчык, Дар’я Ёдчык, цыркавая студыя «Марсі».

І. КАЎКЕЛЬ
Фота В. ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *