Садзейнічанне занятасці раней судзімых

Здарэнні і бяспека

Для прыняцця своечасовых мераў прафілактыкі, недапушчэння новых злачынстваў, аказання дзейснай дапамогі ў працаўладкаванні асобам, якія маюць судзімасць, і для выканання падпункта 8.6 пункта 8 Комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці на 2017 год у актавай зале аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прайшла акцыя «Не ўпусці свой шанц».
У мерапрыемстве ўдзельнічалі спецыялісты аддзела па працы і занятасці райвыканкама, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна, суддзя суда Дзятлаўскага раёна, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Мерапрыемства наведалі 7 асобаў, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела, нідзе не працуюць і не вучацца. З кожным прысутным паразмаўлялі спецыялісты: аналізавалі лад жыцця, бытавыя паводзіны, наяўнасць адміністрацыйных правапарушэнняў. Раней судзімым была прапанавана канкрэтная дапамога і садзейнічанне. Спецыялісты аддзела па працы і занятасці правялі «кірмаш вакансій»: прапанавалі спіс з 245 (у тым ліку 79 рабочых) вакансій у арганізацыях і прадпрыемствах, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна.

В. ІНДУРА,
старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *