Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Тавары ручной работы на любы густ

Падзеі

Па добрай традыцыі на фестывалі сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст» прадстаўлены горад майстроў. Латкі і палаткі размясціліся на вуліцы Міцкевіча. Тут можна прыдбаць вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці на любы густ: ад цёплых шарсцяных шкарпэтак, шалікаў і рукавічак да гліняных збаночкаў, сувеніраў з бісеру, вышываных ручнікоў і карцін. Свае работы прадставілі майстры са Шчучына, Маладзечна, Гродна, Навагрудка, Дзятлава.

Па суседстве, на стаянцы каля магазіна «Ветэран» гандлююць таварамі лёгкай і харчовай прамысловасці.

 


Тэкст і фота І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *