Прайшоў дабрачынны марафон

Падзеі

З 7 па 11 жніўня ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці праходзілі дні дабрыні, накіраваныя на аказанне адраснай матэрыяльнай і маральнай падтрымкі сацыяльна ненадзейнай катэгорыі грамадзян. У час акцыі валанцёры руху “Добрае сэрца” праводзілі развіваючыя гульні, прадстаўленні, канцэрты, дапамагалі ва ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі сацыяльных установаў.

Галоўная мэта марафону “Усе фарбы жыцця для цябе” — папулярызацыя ідэяў дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі дзецям і падлеткам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама тым, хто мае патрэбу ў дарагіх аперацыях.

Кульмінацыяй марафону стаў абласны дабрачынны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *