Як працуюць са зваротамі грамадзян

Падзеі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2017 года №555 унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 года №667 “Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў”.

У прыватнасці, прыём зваротаў у час “Гарачай лініі” або “Прамой тэлефоннай лініі” можа быць спынены, калі грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы ўжывае нецэнзурныя або зняважлівыя словы ці выразы. Пры паступленні звароту ў нерабочы дзень ён рэгіструецца не пазней, чым у першы рабочы дзень, які ідзе за ім. у выпадку, калі ў звароце, які паступіў у ходзе “Прамой тэлефоннай лініі”, пастаўлены пытанні, на якія арганізацыя ўжо давала адказы (накіраваны паведамленні), у тым ліку ў межах асабістага прыёму, грамадзяніну і прадстаўніку юрыдычнай асобы тлумачыцца, што такі зварот быў разгледжаны раней, і адказ на яго не даецца. Калі для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах, якія паступілі ў ходзе “Прамой тэлефоннай лініі”, неабходны здзяйсненні пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслугаў), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны больш за месяц, грамадзяніну і юрыдычнай асобе ў тэрмін не пазней за адзін месяц з дня рэгістрацыі зваротаў у арганізацыі накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрміну здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслугаў) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці. Калі апошні дзень тэрміну разгляду звароту прыпадае на нерабочы дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы рабочы дзень, які ідзе за ім.

Таксама пастановай вызначана, што звароты, прынятыя ў ходзе “Прамой тэлефоннай лініі” і зарэгістраваныя ў арганізацыі, могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі: звароты належаць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; звароты ўтрымліваюць пытанні, на якія раней арганізацыя давала адказ (спынена перапіска па выкладзеных у зваротах пытаннях), і ў іх не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зваротаў па сутнасці; для разгляду зваротаў па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных грамадзян, за выключэннем тых, якія ўтрымліваюцца ў зваротах.
Дадзеная пастанова ўступіла ў сілу 29 ліпеня 2017 года пасля яе афіцыйнага апублікавання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *