Чалавек славіцца працаю

Падзеі

Ганна Генадзьеўна Ёда працуе ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўжо 23 гады, праз два тыдні ўжо можа ісці на заслужаны адпачынак. Увесь гэты час яна займаецца надомным абслугоўваннем людзей пажылога ўзросту, інвалідаў. На сёння ў Ганны Генадзьеўны восем пастаянных “кліентаў”, у тым ліку – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Дзікалаў. На сваім веласіпедзе яна паспявае за дзень аб’ехаць вуліцы Чырвонаармейскую, Навагрудскую, Чапаева, Фрунзэ, Катоўскага, Кутузава. Звыклыя клопаты сацыяльнага работніка – прыбіранне ў дамах, гатаванне ежы, патрэбныя закупы, а з надыходам вясны яшчэ і агародныя справы. Яе старанні вяртаюцца да жанчыны шчырай удзячнасцю пажылых людзей, па-бацькоўску цёплымі адносінамі.
Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *