Іншародныя прадметы ў дзіцячым арганізме

Падзеі

Розныя іншародныя прадметы часта трапляюць у дыхальныя шляхі і ў страўнікава-кішачны тракт дзіцяці.
Прадметы, якія трапілі ў дыхальныя шляхі, выклікаюць кашаль, можа назірацца задышка, шумнае дыханне, змяненне колеру скуры.

Дробныя прадметы, якія трапляюць у страўнікава-кішачны тракт, звычайна не прыводзяць да ўскладненняў і выходзяцца з арганізма натуральным шляхам. Магчымасць ускладненняў павялічваецца з велічынёй прадмета і наяўнасцю на ім завостраных краёў.

Цяпер надзённай праблемай з’яўляецца праглынанне дзецьмі батарэек, магнітных іншародных прадметаў і хімічна-актыўных вадкасцяў. Гэта ў многіх выпадках прыводзіць да сур’ёзных ускладненняў.

Іншародныя прадметы, небяспечныя для стрававання: шпількі, значкі, магніты, цяжкія металічныя шарыкі, батарэйкі, крышталікі перманганату калію (сухая «марганцоўка»), цвікі, шрубы, пластмасавыя дэталі больш за 3 см у дыяметры, манеты, жэтоны, іголкі.

Вадкасці, небяспечныя для стрававання: воцатная кіслата, сродкі для санвузла, сродкі для ачысткі каналізацыйных труб, тэхнічныя кіслоты (паяльная, серная, азотная).

Калі дзіця праглынула ці ўдыхнула іншародны прадмет, неабходна не панікаваць, а выклікаць брыгаду хуткай дапамогі або тэрмінова даставіць дзіця ў бальніцу.

Т. ЧЫГІР,
доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *