Дзіцячая школа мастацтваў запрашае!

Падзеі

Заўсёды хочацца, каб нашы дзеці раслі самымі таленавітымі і мелі шырокі кругагляд. У гэтым выдатна можа дапамагчы школа мастацтваў, дзе кожнае дзіця можа атрымаць пачатковую музычную або мастацкую адукацыю.

Школа мастацтваў навучыць нават самага маленькага чалавека размяркоўваць свой час, ставіць сабе мэты, працаваць, атрымліваць задавальненне ад нялёгкай працы . Усе гэтыя навыкі вельмі спатрэбяцца ў дарослым жыцці. Дзякуючы школе мастацтваў, дзіця можа развіць свой густ у галіне музыкі, кіно, літаратуры, мастацтва.
Навучанне на музычным альбо мастацкім аддзяленні ў нашай школе мастацтваў дапаможа дзіцяці заўважаць і разумець прыгожае. Заняткі музыкай і выяўленчым мастацтвам дапамогуць у развіцці слыху, памяці, мыслення і адкрыюць іншы погляд на навакольны свет.

У школе мастацтваў вучацца неардынарныя, усебакова развітыя дзеці. Усіх жадаючых далучыцца да гэтай кампаніі запрашае Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў, якая з 15 жніўня набірае групы па наступных спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, гітара, цымбалы, домра, балалайка, духавыя інструменты, выяўленчае мастацтва.

Дзверы нашай школы заўсёды адчынены, а нашы добразычлівыя і таленавітыя настаўнікі з радасцю чакаюць сваіх новых вучняў.

А. КАШКО,
намеснік дырэктара Дзятлаўскай школы мастацтваў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *