Запрашэнне на свята Пеўня ў Белагурна

Падзеі

15 ліпеня 2017 года ў 11 гадзін у аграгарадку Белагурна Дзятлаўскага раёна пачнецца свята Пеўня. Яно праводзіцца ўпершыню ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Свята пройдзе ў гонар сімвала 2017 года Вогненнага Пеўня. Мэта праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва.

У праграме:

выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

выстава страваў беларускай кухні “Сталоўка ў пеўніка”;

урачыстае адкрыццё свята;

“Сельская вясёлая эстафета” – спаборніцтвы сярод камандаў КСУПаў Дзятлаўскага раёна;

узнагароджанне пераможцаў;

канцэрт лепшых артыстаў горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна;

гульнёвая праграма народнага тэатра – гульні “Прымакі”.

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, выставы дзіцячага прыкладнога мастацтва, дзіцячыя атракцыёны.

Даведкі па тэлефоне 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.

М. ЛУКІЯНЕЦ,

загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *