З гісторыі рэчаў пажарнай службы. Пажарны аўтамабіль

Здарэнні і бяспека

Першым у гісторыі пажарным аўтамабілем лічыцца самаходная паравая помпа, якую пабудавалі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Паравая помпа магла даставіць баявы разлік з пяці чалавек да месца бедства. На машыне кампактна размяшчаліся пажарныя рукавы і іншае ўзбраенне.

У 1901 годзе нямецкай фірмай быў выпушчаны ўжо электрамабіль. Ён быў даволі грувасткім, рухаўся з невялікай хуткасцю і патрабаваў частай перазарадкі акумулятараў. Радыус дзеяння такой машыны быў вельмі абмежаваны.

У сярэдзіне 1920-ых гадоў ужо савецкі аўтапрам наладзіў вытворчасць пажарных аўтамашын на шасі аўтамабіляў замежнай вытворчасці. І ўсё роўна такіх “пераробак” не хапала. Таму многія савецкія энтузіясты сваімі сіламі прыстасоўвалі няспраўныя ваенныя аўто для патрэбаў пажарнай справы.

Першы пажарны аўтамабіль на савецкім шасі з’явіўся ў СССР у 1928 годзе. А праз 9 гадоў пачалася серыйная вытворчасць спецыяльнай тэхнікі. Яна зрабіла пажарную ахову мабільнай і магутнай.

Сёння ў арсенале ратаўнікоў дзясяткі разнавіднасцяў спецыяльных аўтамабіляў, якія адрозніваюцца сучаснай канструкцыяй, камплектацыяй і надзейнасцю. Пры гэтым спецыялісты працягваюць распрацоўваць новыя віды аварыйна-выратавальнай тэхнікі, каб у кароткія тэрміны і з мінімальнымі стратамі ліквідаваць наступствы не толькі пажараў, але і тэхнагенных аварый і стыхійных бедстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *