Патрэбна генеральная ўборка

Здарэнні і бяспека

У камісіі па справах непаўналетніх

Сям’я, дзе гадуюцца двое дзяцей, з’яўляецца сацыяльна ненадзейнай з 2010 года. Асноўная праблема недабрабыту — антысанітарныя ўмовы дома, смецце на ўчастку. Пры наведванні сям’і спецыялісты службаў прафілактыкі часта давалі сужыцельцы бацькі парады часцей мяняць дзецям пасцельную бялізну, прыбіраць у хаце, зрабіць нарэшце касметычны рамонт.

Аднак праблема набыла большыя маштабы: цяпер у хаце неабходна праводзіць дэзінсекцыю, але гаспадар не дае на гэта згоды работнікам Дзятлаўскага райЦГЭ.

На камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама на правядзенне дэзінсекцыі і навядзенне парадку дарослым далі некалькі дзён, інакш дзяцей забяруць.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама

І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *