Даследаванне: кава зніжае рызыку заўчаснай смерці на 18%

Да ведама грамадзян

Умеранае спажыванне кавы дазваляе знізіць рызыку смерці ад раку і хваробаў сэрца, станоўча ўплывае на працу печані і умацоўвае імунітэт. Усё гэта высветлілі дзве групы даследчыкаў, якія на працягу 16 гадоў збіралі дадзеныя ў агульнай складанасці больш за 700 тыс. чалавек. І першае, і другое даследаванне былі апублікаваныя ў часопісе Annals of Internal Medicine.

Першае даследаванне, у якім удзельнічалі звыш 521 тыс. чалавек, выявіла, што чым вышэйшым было спажыванне кавы, тым ніжэйшай была рызыка памерці ад раку, інсульту, хвароб сэрца і праблем з кровазваротам. Пры гэтым было няважна, пілі ўдзельнікі каву з кафеінам або без. Таксама, дадаткова абследаваўшы 14 тыс. чалавек, даследнікі ўсталявалі, што ў аматараў кавы больш здаровая печань і моцны імунітэт.

Даследнікі з Універсітэта Паўднёвай Караліны, якія працавалі з дадзенымі аб 215 тыс. чалавек, атрымалі падобныя вынікі. Згодна з іх даследаваннем, ужыванне кавы звязана з паніжанай рызыкай смерці ад сардэчных захворванняў, рака, інсульту, дыябету і хвароб нырак у прадстаўнікоў усіх рас. Людзі, якія выпіваюць хоць бы кубак кавы ў дзень, рызыкуюць памерці раней часу на 12% менш, чым тыя, хто не п’е кавы наогул. Тры кубкі кавы ў дзень зніжаюць рызыку ўжо на 18%. Сувязь з наяўнасцю або адсутнасцю кафеіну, як і ў першым даследаванні, устаноўлена не была.

Звязда



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *