«Кветкі душэўнай цеплыні»: акцыя пярвічнай арганізацыі БСЖ пры Казлоўшчынскім сельсавеце (абноўлена)

Падзеі

З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” прайшла акцыя “Кветкі душэўнай цеплыні”. Яе правяла пярвічная жаночая арганізацыя, якая створана і дзейнічае пры Казлоўшчынскім сельвыканкаме. Акцыя прайшла напярэдадні свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Жанчыны пасадзілі на тэрыторыі Казлоўшчынскай бальніцы  кветкі – хосты. Іх вырасціла і прапанавала для высадкі Людміла Іванаўна Мацюкевіч. У Казлоўшчыне яе добра ведаюць, як заўзятага кветкавода і ландшафнага дызайнера. Не так даўно па выніках абласнога жаночага конкурсу “Гаспадыня сядзібы – гаспадыня краіны” Людміла Іванаўна стала лаўрэатам.

У акцыі “Кветкі душэўнай цеплыні” актыўны ўдзел прынялі О. В.  Яфімік, Л. В. Гільвін, Л. І. Хілімончык. Жанчыны-актывісткі пярвічнай арганізацыі папрацавалі з жаданнем, каб кветкі найперш сагравалі душы адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльным аддзяленні Казлоўшчынскай бальніцы, радавалі ўсіх, хто наведвае медыцынскую ўстанову.

Т.БУЯК,

старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” пры Казлоўшчынскім сельвыканкаме

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *