Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб прымае ўдзел у раённым бібліятэчным праекце “ЛетаЧытанне – 2017”

Да ведама грамадзян

Прайшло бібліятэчнае асарці “Ля нашага ганку няма забаўкам канца”. Дзеці весяліліся, гулялі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Лета і кніга”.

Гучныя чытанні “Мы чытаем і расцём” праводзілі з дзеткамі з Войневіцкага дзіцячага садка. Яны паслухалі песенькі-пацешкі з кнігі “Вясёлыя гульні”, пагулялі ў гульню-танец “Калі весела жывецца, рабі так!”, а напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм “Мой сябар – парасон”.

У планах бібліятэкі — бібліятэчны бульвар “Мы з сябрамі не сумуем, і чытаем, і малюем”, турнір вясёлых карантышак “Весяліся, гуляй і чытаць не забывай”.

Запрашаем наведаць нашу бібліятэку!

С. КАШЫРЭЦ,

бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *