Вучым бяспецы праз казку

Здарэнні і бяспека

Навучыць дзіця правілам бяспечных паводзінаў прасцей, чым здаецца на першы погляд. Выкарыстоўвайце неардынарныя спосабы навучання.
Малюйце разам. Паспрабуйце данесці да свайго дзіцяці інфармацыю візуальна. Напрыклад, распавядаючы пра небяспеку, якая падсцерагае яго ў кватэры, намалюйце план свайго дома і чырвоным фламастарам абвядзіце месцы, у якіх яму трэба быць найбольш асцярожным. Каб дзіця лепш засвоіла правілы бяспекі, малюючы розныя сітуацыі, прагаворвайце ўсе дэталі малюнка.
Непаслухмяны Калабок. Калі вы прывыклі чытаць дзіцяці казкі на ноч, то для вас няма нічога прасцей, чым на прыкладах казачных персанажаў распавесці малому пра тое, як трэба паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі. Напрыклад, чытаючы казку пра Калабка, растлумачыце дзіцяці, што нельга сыходзіць аднаму з дому і размаўляць з незнаёмцамі.
Хто спяшаецца на дапамогу? Яшчэ адзін спосаб зрабіць правілы бяспекі лёгкімі для запамінання – разыграць з дзіцём розныя сітуацыі. Напрыклад, вы можаце прапанаваць яму згуляць у гульню «Ратаўнікі спяшаюцца на дапамогу». Раскажыце малому пра тое, як і ў якіх сітуацыях трэба выклікаць пажарных, а пасля гэтага прымерце на сябе ролю дыспетчара, якому тэлефануе ваша дзіця ў надзвычайнай сітуацыі. Пры гэтым звярніце ўвагу на тое, каб яно запомніла нумары 101 або 112, па якіх трэба тэлефанаваць, назвала правільны хатні адрас, імя і прозвішча, змагло растлумачыць, што адбылося.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *