Валейбол. Дзятлаўскі “Белтэрміз” – чэмпіён!

Спорт і турызм

14 мая ў гродзенскім “Лядовым палацы” дзятлаўскі “Белтэрміз” не даў шанцаў сваім сапернікам з СДЮШОР імя Сапегі (Гродна) адабраць чэмпіёнскі тытул, якім “Белтэрміз” валодае з 2016 года. Год назад у тым жа “Лядовым палацы” была абыграна ваўкавыская каманда (3:0). «Белтэрміз» — чэмпіён 2016 года.

Сёлетні фінальны матч для “Белтэрміза” склаўся прасцей, чым чакалі. Ці то склад саперніц быў не аптымальны, ці не настроіліся яны на барацьбу, як трэба, але дыктату “Белтэрміза” мала што змаглі супрацьпаставіць. Дзятлаўская каманда кантралявала гульню, у яе ўсё атрымлівалася: падача, прыём, атака, блок і страхоўка блоку. Васіль Русін, трэнер “Белтэрміза”, лічыць, што СДЮШОР згуляла нават слабей, чым лідская каманда ў паўфінале. Праблемы СДЮШОР пачыналіся з абароны, там, можна сказаць, і заканчваліся. Бо калі няма належнага прыёму, то і ўсе наступныя дзеянні на пляцоўцы не вызначаюцца мэтанакіраванасцю і ўпэўненасцю. 12:25, 22:25, 13:25 па сэтах.

3:0. І “Белтэрміз” абараніў чэмпіёнскі тытул. Дзятлаўскі “Белтэрміз” – чэмпіён Гродзенскай вобласці другі год запар.«Белтэрміз» — чэмпіён 2017 года.

Склад чэмпіёнскай каманды: Анастасія Качалава, Юлія Пацэнка, Алена Бойка, Ганна Селіверстава, Марыя Цаль (капітан), Наталля Бакун, Анджэла Найдзенка, Вікторыя Емяльянчык, Алена Дарашкевіч, Аляксандра Саракульская, Таццяна Сцяцко, Анастасія Рагойжа. Трэнер каманды і адміністратар Васіль Русін.

Спонсары каманды – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, камерцыйны дырэктар фірмы “Белтэрміз” Валерый Манчук.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *