Памятаць, каб жыць

Падзеі

Усё далей адыходзяць ад нас ваенныя гады, пакідаюць нас ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Але жыве яшчэ пакаленне, якое памятае гэту вайну і можа пра яе расказаць.

Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”. Была арганізавана выстава-прагляд “Вайна вачамі мастакоў”, выстава ваеннай тэхнікі, праведзены вечар-рэквіем “Памятаць, каб жыць”, віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

На вечар-рэквіем былі запрошаны вучні сёмых класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы і іх класныя кіраўнікі, вязень канцлагера “Азарычы” Ганна Рыгораўна Вільчанка і дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Рыгоравіча Макуліка – Таццяна Міхайлаўна Макулік. Ганна Рыгораўна і Таццяна Міхайлаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі, дзеці чыталі вершы, бібліятэкар пазнаёміла вучняў з серыяй карцін Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы”.

Сумесна са старшынёй сельскага савета Вадзімам Аляксандравічам Бяляткам, работнікамі аддзела культуры і вольнага часу Казлоўшчынскага дома культуры, вучнямі школы павіншавалі ветэранаў – Аляксандру Пятроўну Савельеву, Івана Іосіфавіча Зелянеўскага, Васіля Мікалаевіча Аліменку.

Л. ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *