Лукашэнка: памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз

Падзеі

Памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам напярэдадні Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. «У бязлітасных баях Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спынена яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем’ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і пісьмы з фронту», — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, падкрэсліўшы, што ў Беларусі будуць вечна помніць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду любімай Радзімы. «Бяспрыкладны гераізм савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.

У бязлітасных баях Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спынена яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем’ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і пісьмы з фронту. Дарагія ветэраны, пашана вам і слава! Мы будзем вечна помніць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду любімай Радзімы! Бяспрыкладны гераізм савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз. У гэта сапраўды ўсенароднае свята жадаю ўсім здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *