Фотафакт: хрысціяне Дзятлаўшчыны асвяцілі велікодныя стравы

Падзеі

Кулічы, яйкі, пасху і іншыя стравы, якімі будзе багаты заўтрашні велікодны стол, праваслаўныя і каталіцкія вернікі сёння асвячалі ў храме. У цэрквах і касцёлах Дзятлаўшчыны цягам дня праходзяць перадсвяточныя богаслужэнні і асвячэнне традыцыйных святочных страваў.

У ноч перад святам Уваскрэсення Хрыстовага хрысціяне змогуць наведаць велікоднае богаслужэнне і прыняць удзел у хрэсным ходзе, які пройдзе ў кожным з храмаў Дзятлаўскага раёна.

Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *