Хакей. “Залатая шайба”

Спорт і турызм

Залаты фінал быў блізка, але…

Каманда горада Лельчыцы (Гомельская вобласць) у апошнім матчы групавога турніру (група 1) выйграла ў сапернікаў з Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) з патрэбным лікам – 11:2. Пры роўнасці набраных ачкоў і розніцы шайбаў з дзятлаўчанамі каманда з Лельчыцаў атрымала турнірную перавагу над нашымі, таму што закінула на 2 шайбы больш.

Заўтра лельчыцкія хакеісты будуць змагацца за тытул у стыкавым матчы з пераможцам другой групы.

Каманда Дзятлаўскага раёна ў стыкавым матчы з другою камандаю групы 2 паспрачаецца за бронзавыя медалі турніру.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *