Афіша. Валейбол

Спорт і турызм

У суботу, 11 сакавіка, пачынаецца другі круг чэмпіяната вобласці (1-я ліга, група “А”) па валейболе жаночых каманд. У Дзятлаве (спартзала гімназіі) сустрэнуцца “Белтэрміз” (Дзятлава) – ДЮСШ Ліда. Пачатак матча прызначаны на 13.00.

У гэты ж дзень у Ашмянах мясцовая каманда прыме валейбалістак са Слоніма.

Па выніках першага круга чэмпіяната аднаасобным лідарам групы “А” з’яўляецца дзятлаўскі “Белтэрміз”.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *