Клёва! (Частка трэцяя. Фініш будзе.)

Падзеі

Зіма, лёд, рыбалка сырзавода

Рыбкі падлавілі. Пара і юшку мастачыць. За сякеру ўзяўся юшкавар. А неўзабаве як начараваў хто: калі з берагу салодкім дымком пацягнула, у носе дражліва заказытала, тут і клёў пачаў даваць перабоі. Адна, другая, трэцяя лунка асірацела. Ох і смачна пахне юшка ўзімку на возеры! Глядзі, і асістэнтаў у юшкавара прыбывае. Раць!

Але прафсаюзны лідар рашуча скіраваў стыхію ў конкурснае русла. Загадаў анекдоты травіць. Гэта калі ласка! І пра рыбу, і, вядома, пра русалак. Да анекдотаў юшка паспела. Самы раз. Юшка, скажу вам, вышэйшы клас! Пад юшку анекдотчыкаў не суняць.

І раптам!.. Сцяжок! Сцяжок! Спрацоўка! Чый сцяжок?.. Ногі ў рукі і на лёд. О-го-го… Ёсць шчупак! Ды пад жартачкі.

І яшчэ больш захарашэла ад рыбалкі…

IMG_6516 IMG_6518 IMG_6520 IMG_6525 IMG_6526 IMG_6528 IMG_6530 IMG_6534 IMG_6536 IMG_6538 IMG_6543 IMG_6544 IMG_6557 IMG_6562 IMG_6567 IMG_6568 IMG_6580 IMG_6587



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *