Адбыўся прыём грамадзян

Падзеі

4 студзеня ў памяшканні Казлоўшчынскага сельскага савета прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхневіч. Да яго са сваімі праблемамі звярнуліся 5 чалавек. Пытанні былі вывучаны дасканала.

Як падкрэсліў сам дэпутат, у аснове падыходу да кожнага звароту – аб’ектыўнасць і справядлівасць. А пытанні, з якімі жыхары не толькі Казлоўшчыны, але і горада Дзятлава, аграгарадка Дварэц вырашылі звярнуцца да Валянціна Міхневіча, былі сапраўды асабістыя, дастаткова няпростыя, са сваёй “гісторыяй”.

Так, пенсіянерка прасіла параду, як пазбегнуць выплаты падатку за дармаедства за 44-гадовага сына, які жыве разам з ёй. Па словах маці, сын нідзе не працуе, таму што мае праблемы са здароўем, аднак ніводнага дакумента, які гэта пацвярджае, жанчына прадаставіць не змагла. Пры гэтым мужчына стаіць на ўліку ў доктара-нарколага, ніколі не звяртаўся ў пошуку работы ў цэнтр занятасці. Фактычна сын шмат гадоў знаходзіцца на ўтрыманні састарэлай маці. Валянцін Уладзіміравіч у час прыёму патлумачыў заяўніцы алгарытм дзеянняў, якія павінен выканаць яе сын у бліжэйшы час, першым з якіх адзначыў медыцынскае абследаванне з мэтай вызначэння дакладнага дыягназу. Пасля, пры ўмове адсутнасці ў мужчыны паказанняў для ўстанаўлення інваліднасці непрацоўных групаў, ён павінен зарэгістравацца ў цэнтры занятасці і працаўладкавацца.

— Закон аднолькавы для ўсіх, — адзначыў Валянцін Міхневіч. – Нельга парушаць, таму што прыйдзецца адказваць, а ў дадзеным выпадку – плаціць падатак за дармаедства.

У гэты ж дзень было дадзена распараджэнне фельчару мясцовай амбулаторыі наведаць сына заяўніцы, каб вызначыць профіль яго захворванняў для далейшай шпіталізацыі.

Адносна скаргі наступнага наведвальніка на супрацьпраўныя, на яго думку, дзеянні кіраўніка арганізацыі, дзе заяўнік працаваў да выхаду на пенсію, Валянцін Міхневіч адказаў, што, згодна з прававымі адносінамі, парушэнняў кіраўніком арганізацыі не дапушчана.

Праблемныя пытанні яшчэ двух заяўнікаў дэпутат узяў на асаблівы кантроль. Каментарыі па іх людзі атрымаюць пазней, калі будуць вывучаны ўсе дакументы і атрыманы адказы з пэўных службаў. Адно з пытанняў датычылася ўпушчанай магчымасці атрымання льготаў пры прыватызацыі жылля, другое – абмежаванасці выкарыстання паслугаў спецыяльнага транспарту выключна на мэты па сацыяльным абслугоўванні.

Прыйшлі ў гэты дзень да Валянціна Міхневіча жыхары нашага раёна не толькі з просьбамі, скаргамі, але і з падзякай за ўжо атрыманую дапамогу – аператыўна вырашанае дэпутатам на самым высокім узроўні пытанне.

І. КАМАРОВА
Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *