Безнаяўная жыллёвая субсідыя ў пытаннях і адказах

Падзеі

На якія жыллёва-камунальныя паслугі прадастаўляецца субсідыя?

Тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, капітальны рамонт, прыбіранне месцаў агульнага карыстання, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, электраэнергія (у тым ліку, выдаткі на электраэнергію для асвятлення пад’ездаў і работы ліфтоў), цеплазабеспячэнне, вываз смецця.

Хто можа атрымаць субсідыю?

Уласнік жылля і члены яго сям’і, наймальнік дзяржаўнага жылля і члены яго сям’і, члены арганізацыі забудоўшчыкаў.
Хто мае права на афармленне субсідыі?

Грамадзяне, выдаткі якіх на паслугі ЖКГ (у межах нарматываў спажывання) перавышаюць устаноўлены для іх абавязковы памер плацяжу:

  • 20% сукупнага даходу грамадзяніна (сям’і), які жыве ў горадзе або пасёлку гарадскога тыпу;
  • 15% сукупнага даходу грамадзяніна (сям’і), які жыве ў сельскай мясцовасці.

Куды звяртацца па прызначэнне субсідыі і якія дакументы прадастаўляць?

Непрацуючым пенсіянерам і інвалідам, якія жывуць асобна, субсідыя будзе налічвацца аўтаматычна, без падачы дакументаў.

Астатнім катэгорыям грамадзян неабходна звярнуцца ў райвыканкам або сельскія выканкамы па месцы жыхарства з пакетам дакументаў, неабходных для афармлення субсідыі:

    • заява на атрыманне субсідыі (узор прадастаўляецца па месцы звароту); пашпарт (або дакумент, які пацвярджае асобу);
    • дакументы, якія пацвярджаюць даходы ўласніка жылля і членаў яго сям’і за 6 месяцаў (даведка аб заробку, дапамозе, даходах ад прадпрымальніцкай дзейнасці ); працоўная кніжка; пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (для тых, у каго ёсць дзеці да 18 гадоў); пасведчанне аб заключэнні (або скасаванні) шлюбу; пенсійнае пасведчанне; пасведчанне інваліда.

На які тэрмін прадастаўляецца субсідыя?

На 3 месяцы – для непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў, якія жывуць асобна. Працягваецца аўтаматычна.

На 6 месяцаў – астатнім катэгорыям грамадзян. Для падаўжэння субсідыі неабходна звярнуцца ў выканкам па месцы жыхарства з пашпартам, заявай і дакументамі аб даходах.

Хто не атрымае жыллёвую субсідыю?

Уласнік некалькіх жылых памяшканняў (выключэнне – шматдзетныя сем’і); уласнік жылля, які здае яго па дагаворы найму;

уласнік кватэры, у якой зарэгістравана прыватнае прадпрыемства.

Якія асаблівасці прадастаўлення субсідыі?

Па выяўленчым прынцыпе будуць улічвацца даходы сям’і за тры месяцы, а па заяўленчым – за шэсць месяцаў.

Калі зменяцца тарыфы, пераразлік субсідыі зробяць аўтаматычна.

Субсідыя ў наяўных грашах на рукі не выдаецца, дзяржава пералічыць яе пастаўшчыкам паслугаў. Памер субсідыі будзе адлюстраваны ў рахунку-паведамленні, на гэту суму зменшыцца аплата.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *