Восеньскі кірмаш

Падзеі

У суботу, 1 кастрычніка, у Дзятлаве прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш.

Прапанову паўдзельнічаць у кірмашы атрымалі сельгаскааператывы, перапрацоўчыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Яны прывезлі на продаж бульбу, зерне, агародніну, садавіну, мяса, саджанцы, прадукцыю перапрацоўкі.

img_4176 img_4178 img_4179 img_4181 img_4182 img_4183 img_4185 img_4188
Гэты кірмаш, па словах першага намесніка начальніка райсельгасупраўлення Юрыя Бортніка, можна назваць “пробным”. Пад час першага кірмашу людзі прыцэньваюцца, а пастаўшчыкі даведваюцца пра попыт, вызначаюцца з цаной.

Цана на бульбу ва ўсіх гандляроў, акрамя СВК “Жукоўшчына”, — 2000 недэнамінаваных рублёў за адзін кілаграм. Моркву і буракі  прадаюць па 3000 рублёў, цыбулю – 4500, капусту – 2700, яблыкі – 5500, ячмень і трыцікале –  2000, жыта – 1500, пшаніцу – 3500, авёс – 1500, льносемя – 6000 недэнамінаваных рублёў.
Чарга і каля машыны з СВК “Войневічы”, дзе прадаюць ялавічыну. Мяса катлетнае па 55000 рублёў ужо раскупілі, але ёсць яшчэ пячонка па 30000, паляндвіца па 90000, выразка па 80000 недэнамінаваных рублёў.

— Будзе яшчэ два кірмашы, — паведамляе Юрый Бортнік. – 15 кастрычніка – у Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах, а 29 кастрычніка – зноў у Дзятлаве з ужо традыцыйнымі падворкамі, са значна большай колькасцю і больш шырокім асартыментам прадукцыі.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *