Крымінальная хроніка

Здарэнні і бяспека

Па кансервы — да суседкі

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на раней судзімага беспрацоўнага жыхара аграгарадка Вензавец. Мужчына паўторна ўчыніў крадзеж: ноччу з незамкнёнай гаспадарчай пабудовы мясцовай жыхаркі скраў адзінаццаць слоікаў з кансервамі.

Прапаў сістэмнік

Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся прыватны прадпрымальнік. Ён паведаміў, што з памяшкання, якое ён арандуе ў будынку Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання, прапаў сістэмны блок камп’ютара. Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Па папярэдніх даных злачынца адціснуў уваходныя дзверы і такім чынам трапіў у памяшканне.

Скраў у маці

Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на раней судзімага беспрацоўнага жыхара вёскі Хадзяўляны. Мужчына паўторна ўчыніў крадзеж. Знаходзячыся дома, у сваёй маці-пенсіянеркі, ён скраў 60 рублёў.

Прапаў веласіпед

Па дамапогу ў міліцыю звярнулася жанчына. Яна паведаміла, што ў яе прапаў дарожны веласіпед, які пакінула ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Леніна ў гарпасёлку Наваельня. Праваахоўнікі адшукваюць злодзея.

Пагаспадарыў злодзей

Жыхарка Мінскай вобласці звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. У гарпасёлку Казлоўшчына ў жанчыны ёсць дом, якія яна выкарыстоўвае ў якасці дачы. Апошні раз гаспадыня наведвалася сюды ў ліпені, а калі прыехала ў кастрычніку, то ўбачыла, што тут пагаспадарыў злодзей. Невядомы залез праз выстаўленае акно і скраў біжутэрыю, дакументы, сродкі гігіены. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

В. ГУЛЬНІК,
старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *