Дзятлаўчанін Дзмітрый Пузач – бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы

Падзеі

У Балгарыі прайшоў 30-ы адкрыты чэмпіянат Еўропы па кіакушынкай каратэ-до (ІКО1) сярод юніёраў і ветэранаў у раздзеле  кумітэ (паядынкі). Удзельнічалі ў турніры 670 спартсменаў з 27 краін. Зборная Беларусі была прадстаўлена каратыстамі спартыўнага клуба “Барс” з Гродна, Дзятлава, Наваельні, Мінска.

Тры беларусы сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату: гродзенцы Андрэй Бяляк (трэнер В. Максімаў), Яраслаў Івасык (трэнер І. Маркач) і дзятлаўчанін Дзмітрый Пузач (трэнер М. Максімаў).

1_Karate

Акрамя Д. Пузача, удзельнікамі еўрапейскага першынства былі яшчэ тры прадстаўнікі Дзятлаўшчыны. Арцём Урбановіч дайшоў да 1/16 фіналу, Ілья Гранкоўскі завяршыў турнір у 1/8. Дар’я Заяц  таксама закончыла барацьбу ў 1/8 фіналу, дзе прайграла 9-разовай чэмпіёнцы свету Анастасіі Хрыпуновай.

М. МАКСІМАЎ
Фота з архіву спартклуба “Барс”.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *