Дасягненні рэгіёна

Падзеі

ПРАЦУЕ “АЛЬФА РАДОН”

IMG_9597

Крыху больш за 2 гады будаваўся новы санаторый “Альфа Радон”, які размясціўся побач з ужо вядомым “Радонам”.

Напрыканцы жніўня новая аздараўленчая ўстанова была ўрачыста адкрыта. Тут адначасова могуць адпачываць да 400 чалавек, а ў дзятлаўчан і жыхароў суседніх раёнаў з’явіліся 150 новых рабочых месцаў.

АДКРЫТЫ МАГАЗІН “ЕЎРАОПТ”

IMG_5315

У апошні дзень чэрвеня ў Дзятлаве адкрыўся новы магазін “Еўраопт++”. Адкрыццё магазіна дало працу больш за 70 чалавекам, бо тут заняты не толькі гандлем, але і вырабам уласнай прадукцыі. Агульная плошча “Еўраопта” ў Дзятлаве больш за 2200 квадратных метраў.

НАВАСЕЛЛЕ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё пасля рэканструкцыі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Дзятлаўскай раённай бальніцы. Работы праводзілі спецыялісты гаспадарчай групы пры дапамозе сельгаскааператываў раёна. Рамонт зроблены якасна, усталявана новая мэбля. Цяпер ў медыкаў ёсць добрыя ўмовы для аказання дапамогі пацыентам.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *