Сустрэча з Надзеяй Салейка

Падзеі

Нядаўна чытачы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сустрэліся з цікавым і творчым чалавекам — мастаком, членам Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Надзеяй Салейка.

_MG_2267 _MG_2268 _MG_2289

_MG_2313

«Калі работа любімая, то яна — свята», — гэтыя словы з’яўляюцца творчым крэда Надзеі Салейка. Менавіта такі падыход да справы і дазваляе ёй ствараць унікальныя карціны з гліны ў спалучэнні з дрэвам, металамі.
Шэраг арыгінальных работ слонімскай мастачкі ўдзельнікі мерапрыемства ўбачылі на выставе, якая працавала ў бібліятэцы, а таксама ў час відэапрэзентацыі.

_MG_2308

Надзея Салейка яшчэ і чалавек з вакальным талентам, мае паэтычную здольнасць. На сустрэчы ў бібліятэцы яна прачытала ўласныя вершы, а таксама выканала рамансы на вершы Цвятаевай, Дэльвіга, аўтарскія творы.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *