Адкрыем свет мастацтва разам

Падзеі

Канцэртная праграма пад такой назвай прайшла ў Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры. Падрыхтавалі яе  работнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

SAM_0063 SAM_0069 SAM_0085

У час мерапрыемства, якое з’яўлялася творчай справаздачай вучняў Дзятлаўскай школы мастацтваў, філіяла №1 школы мастацтваў у аграгарадку Гезгалы, Наваельнянскай школы мастацтваў,  гучалі інструментальныя кампазіцыі і песні. Для многіх дзяцей удзел у канцэртнай праграме стаў своеасаблівым дэбютам на вялікай сцэне.

Таксама разам з юнымі артыстамі на сцэну выйшлі і іх настаўнікі — Яўгенія Крывеня, Андрэй Вайцяхоўскі, Аксана Шэіна,  Кацярына Бальшая. Бадзёрымі песнямі гледачоў парадавала вакальная група настаўнікаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў у складзе Таццяны Калодка, Яўгеніі Крывеня, Людміла Раманавай, Аксаны Бекер, Марыя Пуйта.

Вяла праграму Людміла Раманава.

SAM_0044 SAM_0042
Таксама сваю творчую справаздачу прадставілі юныя мастакі. Выстава іх работ была арганізавана ў файе раённага Цэнтра культуры.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *